Беларуская літаратура 3 клас

Рыхтуемся да пазакласнага чытання
"У любую пару года слухай родную прыроду. Зімовая старонка"

Творы для чытання:      АБАВЯЗКОВА
Г. Аўласенка  "Хто  як зімуе"
Я. Галубовіч "Шышкі пад снегам"
Н. Гілевіч "Верабей"
В. Дайліда" Добрая фея"
М. Даніленка "Ключы бабулі Зімы"
К. Каліна "Люты", Зімовы дуб"
А. Пысін "Пісьмо птушак"
А. Русак "Сінічка"

Заданні да ўрока;
1. Знайсці памылкі ў творы  Г. Аўласенкі "Хто як зімуе",
напішы правільныя адказы на с. 65 у рабочым сшытку.

2. Падрыхтаваць падрабязны пераказ  апавяданняў.

Хлопчыкі -     Я. Галубовіч "Шышкі пад снегам"
- Дзяўчынкі  -  В. Дайліда  "Добрая фея"

3. Падрыхтаваць выразнае чытанне вершаў:

Хлопчыкі - Н. Гілевіч "Верабей"
Дзяўчынкі -   А. Русак " Сінічка"

4. Скласці прыказкі са слоў:
   У, зіма, адзета, лета - кажух, не.
   Багата , хлебу, снегу - багата.
   Пачатак, зіме, году, студзень, - сярэдзіна.
   Ды, узімку, не, сонца, грэе, свеціць.

Запісаць атрыманыя прыказкі на с. 68 у рабочым сшытку.

5. Творчае заданне (па жаданні )

Скласці "зімовую" загадку , намаляваць
 малюнак - адгадку. 



Flash Card Deck created by Даник Ольга with GoConqr Flash Card Deck created by Даник Ольга with GoConqr





 

Песня пра Мінск

У дні бяды і ў ранак Перамогі, /

У дні, / калі ты харашэў і рос, /

Усе твае надзеі і трывогі

Я ў сэрцы нёс. //

 

Я да цябе з усіх дарог вярнуся: //

Вярнуся ў партызанскую радню. //

Ты мне прабач, / калі я зажуруся

Ля Вечнага агню. //

 

Спакойнае дзяцей сваіх дыханне, /

Шумі над іх калыскамі ліствой. //

Маё ты ранне і маё каханне

I вечар сіні мой. //

 

Мой родны Мінск,//

Пад небам жураўліным

Жыві,// квітней пад зоркай залатой. //

Ты для мяне на ўсёй зямлі —  //адзіны,/

Цябе люблю я ўсёй душой.//


Flash Card Deck created by Даник Ольга with GoConqrFlash Card Deck created by Даник Ольга with GoConqr






КРЫЖАВАНКА

Комментариев нет:

Отправить комментарий